Беларуская мова
Асноўныя патрабаванні да ведаў, уменняў і навыкаў вучняў ІІІ класа
Вучні павінны в е д а ц ь:што з’яўляецца тэмай і асноўнай думкай тэксту;
адрозненні паміж апавядальнымі, пытальнымі і пабуджальнымі сказамі;
асаблівасці клічных сказаў;
якія словы з’яўляюцца сінонімамі, антонімамі;
якія часткі ўваходзяць у склад слова (канчатак, корань,прыстаўка, суфікс) і якую ролю выконваюць;
якія словы называюцца роднаснымі;
назвы асноўных часцін мовы (назоўнік, прыметнік, дзеяслоў) і пытанні, на якія яны адказваюць;
як вызначыць род і лік назоўнікаў і прыметнікаў;
як вызначыць час дзеясловаў.
Вучні павінны ў м е ц ь:
вызначаць тэму і фармуляваць асноўную думку тэксту,
падбіраць да тэксту загаловак;
дзяліць тэкст на часткі, складаць план (пад кіраўніцтвам настаўніка);
вызначаць від сказа і перадаваць інтанацыю на пісьме з дапамогай знакаў прыпынку ў канцы сказа;
вызначаць у сказе галоўныя (дзейнік і выказнік) і даданыя (без дыферэнцыяцыі) члены сказа, устанаўліваць сувязь паміж імі з дапамогай пытанняў;
падбіраць да слоў сінонімы і антонімы з шэрагу прапанаваных;
падбіраць роднасныя словы;
вызначаць у словах выразнай будовы канчатак, корань, прыстаўку, суфікс;
утвараць словы з дапамогай прыставак і суфіксаў;
правільна пісаць прыстаўкі аб-, ад-, над-, пад-, з- (с-) у словах;
адрозніваць прыстаўку ад прыназоўніка;
адрозніваць назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы;
адрозніваць назоўнікі, якія адказваюць на пытанні х т о? ш т о?
вызначаць час дзеясловаў;
асобна пісаць не з дзеясловамі;
вызначаць род і лік назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў прошлага часу;
карыстацца тлумачальным слоўнікам;
пісаць пад дыктоўку з захаваннем вывучаных нормаў беларускага правапісу.
Каб граматна пісаць, трэба ведаць слоўнікавыя словы. З дапамогай гэтых флэш-картак вы зможаце іх добра вывучыць. На другим баку карткі правільны варыянт слова. Калі вы напісалі яго так, як на картцы, адзначай "палец уверх", калі не- "палец уніз" і паўтары напісанне гэтага слова яшчэ некалькі разоў.
Flash Card Deck created by mamanya2810 with GoConqr
22-26 мая
Правапіс дзеясловаў на -цца і -ся
Мыць сябе- мыюся
Мыць- мыцца
Правапіс не з дзеясловамі. Абагульняючы ўрок
10-19 мая
Кантрольны дыктант з граматычным заданнем
Дзеясловы прошлага часу. Змяненне дзеясловаў па часу, родах і ліках
2-6 мая
Цяперашні, прошлы і будучы час дзеяслова
Утварэнне дзеясловаў прошлага часу з дапамогай суфіксаў -ў-, -л-
24-28 красавіка
Цяперашні, прошлы, будучы час дзеяслова.

Кантрольны слоўнікавы дыктант
Слоўнікавыя словы паўтары па картках, якія знаходзяцца вышэй
17-21 красавіка
Дзеяслоў
Развіццё маўлення. Сачыненне-мініяцюра па малюнках і пытаннях
10-14 красавіка
Змяненне прыметнікаў па ліках
Граматычная сувязь прыметніка з назоўнікам. Абагульненне па тэме
3-7 красавіка
Прыметнік. Развіццё маўлення. Сачыненне- мініяцюра "Мая любімая кветка"
Змяненне прыметнікаў па родах
20-24 сакавіка
Развіццё пісьмовага маўлення. Навучальны пераказ
Прыметнік
13-17 сакавіка
Лік назоўнікаў
Назоўнікі, лік якіх не супадае ў рускай і беларускай мовах. Абагульняючы ўрок.

6-10 сакавіка
Род назоўнікаў. Назоўнікі, род якіх не супадае у рускай і беларускай мовах
Род назоўнікаў. Назоўнікі, род якіх не супадае у рускай і беларускай мовах
27 лютага- 3 сакавіка
Назоўнікі, якія адказваюць на пытанне хто?, і назоўнікі, якія адказваюць на пытанне што?
Змяненне назоўнікаў па пытаннях
Назоўнікі, якія адказваюць на пытанне хто?, і назоўнікі, якія адказваюць на пытанне што?
Змяненне назоўнікаў па пытаннях
20-24 лютага
Назоўнік
Назоўнік- гэта часціна мовы, якая называе прадмет і адказвае на пытанні хто?, што?
Назоўнік
Назоўнік- гэта часціна мовы, якая называе прадмет і адказвае на пытанні хто?, што?
13-17 лютага
Кантрольная работа па тэме "Слова і яго склад"
Кантрольная работа па тэме "Слова і яго склад"
Роля суфікса ва ўтварэнні новых слоў
6-10 лютага
Адрозненне прыстаўкі ад прыназоўніка
6-10 лютага
Адрозненне прыстаўкі ад прыназоўніка
Суфікс
30 студзеня- 3 лютага
Прыстаўка
Правапіс прыставак ад-, аб-, пад-, над-, перад-, прад-, з-, с-.
23-27 студзеня
Нулявы канчатак
Прыстаўка
30 студзеня- 3 лютага
Прыстаўка
Правапіс прыставак ад-, аб-, пад-, над-, перад-, прад-, з-, с-.
23-27 студзеня
Нулявы канчатак
Прыстаўка
16-20 студзеня
Роднасныя словы. Корань слова
Роднасныя словы. Корань слова
Канчатак
9-13 студзеня
Антонімы
9-13 студзеня
Антонімы
Роднасныя словы. Корань слова
19-23 снежня
Значэнне слова
Сінонімы
19-23 снежня
Значэнне слова
Сінонімы
12- 16 снежня
Значэнне слова
Знайдзі ў слоўніку і запішы значэнне слоў: дзённік, сшытак, ручка, партфель, акуляры, агурок, майстар, пацеркі, паліто, вугаль. Лісток з тлумачэннямі аддай настаўніку, каб заработаць добрую адзнаку.

5-7 снежня
Птушынае гняздо.Аднойчы Сяргейка пайшоў у лес. У кусце ён убачыў гняздо з птушанятамі. Птушка прыляцела карміць дзяцей. Яна сядзела на галінцы недалёка ад гнязда. Хлопчык не захацеў палохаць яе. Ён ціхенька адышоў ад гнязда.
Дзве сасонкі
На крутым рачным беразе раслі дзве сасонкі. Вясной у раку з розных бакоў збягалі бруістыя раўчукі. Тады рака выходзіла з берагоў. Вада падбіралася да самых сасновых карэньчыкаў. Сасонкі заўсёды моцна трымаліся адна за адну. (36 слоў)
Паводле А. Зэкава
Паведаміць пра значэнне слоў бруістыя (тыя, якія бруяцца, струменяцца), раўчукі (ручайкі), напісанне слова дзве.
Шпакоўні
У майстэрні прыемна пахла свежым пілавіннем. Дзед з Васільком майстравалі шпакоўні. Да вечара яны зрабілі тры домікі для птушак. Васілёк павесіў шпакоўні ў садзе на яблыньках.
Аднойчы сонечнай раніцай у сад прыляцелі шпакі. Яны аблюбавалі домікі на яблынях. (39 слоў)
Паводле Я. Галубовіча
Паведаміць пра значэнне слова пілавінне (апілкі; дробныя часцінкі дрэва, якія застаюцца пасля апрацоўкі яго пілой).
Паведаміць пра напісанне канчатка слова домікі ў спалучэнні тры домікі.
Лясны будаўнік
Жыў у лесе дзяцел. Ён быў вельмі працавіты. Усё грукаў і грукаў сваёй дзюбай. Зробіць дупло ў адным дрэве — пералятае на іншае. За гэта любілі дзятла птушкі і вавёркі. Ён такое ўтульнае жытло майстраваў! (36 слоў)
Паводле А. Зэкава
Паведаміць пра пастаноўку працяжніка ў чацвёртым сказе.
Кантрольны дыктант
Патрэніруйцеся пісаць дыктанты. Папрасі бацькоў падыктаваць табе тэксты

Сувязь слоў у сказе. Галоўныя і даданыя члены сказа
28 лістапада- 2 снежня
Клічныя сказы
Сувязь слоў у сказе. Галоўныя і даданыя члены сказа
Граматычная аснова сказа- гэта дзейнік і выказнік.
Дзейнік адказвае на пытанні хто?, што? і абазначае, хто выконвае дзеянне.
Выказнік адказвае на пытанні што рабіць? што зрабіць? і абазначае што выконнвае дзейнік.
21-25 лістапада
Пабуджальныя сказы. Кантролдьны слоўнікавы дыктант
Каб добра напісаць слоўнікавы дыктант, птрэніруйся на кратках зверху.
Клічныя сказы. Развіццё вуснага маўлення
14-18 лістапада
Пытальныя сказы
Пабуджальныя сказы
8-11 лістапада
Апавядальныя сказы
Пытальныя сказы
24-28 кастрычніка
План тэксту
Развіццё пісьмовага маўлення. Навучальны пераказ
Часткі тэксту (пачатак, асноўная частка, канцоўка)
Сэнсавыя часткі тэксту
10-14 кастрычніка
Кантрольная работа па тэме "Паўтарэнне"
Тэма і асноўная думка тэксту. Загаловак (Паўтарэнне)
3-7 кастрычніка
3-7 кастрычніка
Падоўжаныя зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме. Вуснае маўленне- стравы
Напісанне слоў з раздзяляльнымі знакамі.
26-30 верасня
Напісанне слоў з Ў
Падоўжаныя зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме.
19-23 верасня
Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі. Абазначэнне мяккасці зычных на пісьме. Развіццё вуснага маўлення: выразы, з якіх можна пачынаць размову.
Гукі [д]- [дз'], [т]-[ц'] . Іх абазначэнне на пісьме. Развіццё маўлення: выразы, з дапамогай якіх гавораць пра час.
12-16 верасня
Галосныя гукі пасля мяккіх зычных. Іх абазначэнне на пісьме.
Звонкія і глухія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме.
1-9 верасня
Гукі і літары. Алфавіт
Паўтары алфавіт
Галосныя гукі пасля цвёрдых зычных. Іх абазначэнне на пісьме
Пасля цыёрдых зычных пішуцца галосныя: а, о, у, ы, э
Галосныя гукі пасля мяккіх зычных. Іх абазначэнне на пісьме
Пасля мяккіх зычных пішуцца галосныя: е, ё, ю, я, і
Комментарии
Отправить комментарий