До начала учебного года осталось...

Беларуская лiтаратура

У канцы 3 класа вучнi павiнны:
чытаць правільна, асэнсавана і бегла цэлымі словамі ўголас і сам сабе ў адпаведнасці з арфаэпічнымі асаблівасцямі беларускай мовы;
чытаць выразна ўголас мастацкія творы розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп, паўза, лагічны націск);
ацэньваць сваё і пачутае чытанне ў адпаведнасці з правільнасцю і выразнасцю.
эмацыянальна ўспрымаць і рэагаваць на пачутае/прачытанае;
прагназаваць змест твора па загалоўку, ілюстрацыях і апорных словах;
вылучаць незразумелыя словы і выразы, высвятляць іх значэнне праз кантэкст, з дапамогай тлумачальнага і перакладнога слоўніка;
вылучаць словы, падобныя па гучанні словам рускай мовы, і ўстанаўліваць іх значэнне;
выяўляць сэнсавыя сувязі паміж падзеямі ў творы (паслядоўныя, часавыя, прасторавыя, прычынныя);
вылучаць галоўныя і другарадныя дзеючыя асобы, аналізаваць іх узаемаадносіны, учынкі, матывы ўчынкаў;
выяўляць эмацыянальны стан дзеючых асоб, характарызаваць герояў па іх паводзінах, учынках, параўноўваць персанажы.
знаходзіць у тэксце апісанні дзеючых асоб, карцін прыроды, вызначаць іх ролю ў тэксце;
узнаўляць мастацкія вобразы (слоўнае маляванне дзеючай асобы, карцін прыроды);
выяўляць адносіны аўтара да героя, яго ўчынкаў;
выказваць уласныя адносіны да дзеючых асоб, іх учынкаў, зместу твора.
вызначаць тэму і галоўную думку твора;
назіраць за формай апавядання: ад чыйго імя вядзецца апавяданне;
вылучаць кампазіцыйныя часткі твора: пачатак падзей, вяршыню, самы напружаны момант, завяршэнне падзей;
дзяліць твор на часткі, складаць план невялікага апавядальнага твора;
назіраць за будовай верша (вершаваны радок, рытм і рыфма, вобразная мова), знаходзіць у вершы рыфму;
вызначаць агульны эмацыянальны настрой паэтычнага твора;
назіраць за выразнымі словамі, якія ствараюць вобразы ў мастацкім творы, вылучаць іх з тэксту, тлумачыць значэнне, выяўляць іх вобразную функцыю шляхам слоўнага малявання;
вылучаць з тэксту эмацыянальна-ацэначныя словы, словы-сінонімы, асэнсоўваць іх функцыянальнае прызначэнне: чаму гэтае слова выбраў аўтар, як яно характарызуе героя;
падрабязна пераказваць невялікі апавядальны тэкст ці яго часткі па калектыўна складзеным плане;
складаць тэкст на вызначаную тэму па прапанаваным плане і апорных словах з дапамогай настаўніка;
складаць вуснае апавяданне ці казку па серыі малюнкаў або малюнку і апорных словах, па ілюстрацыі да твора;
калектыўна ствараць творчыя пераказы (ад імя героя);
чытаць па ролях, інсцэніраваць невялікія мастацкія творы або іх асобныя эпізоды, насычаныя дыялогамі;
самастойна выбіраць і чытаць дзіцячыя кнігі, часопісы, газеты;
вызначаць прыкладны змест незнаёмай кнігі па інфармацыі, змешчанай на вокладцы, тытульным лісце, у прадмове, пасляслоўі, змесце, а таксама па ілюстрацыях на вокладцы і на старонках выданняў;
суадносіць назву і змест твора або кнігі, даваць ацэнку прачытанаму.




22-26 мая
Пазакласнае чытанне "Творы беларускіх пісьменнікаў пра сапраўднае сяброўства"
Вершы- на памяць, расказы- пераказ

10-19 мая
Лета на парозе. Праверка чытацкіх уменняў.



2-6 мая
Добрыя людзі і добрыя справы
І. Муравейка "Як сеялі абаранкі"

Р. Ігнаценка "Пасадзіце рабінку"




17-21 красавіка
Набліжэнне вясны
Праверка навыку чытання
Рыхтуйцесь па часопісе "Вясёлка"

10-14 красавіка
Набліжэнне вясны. Ул. Ягоўдзік "Жавароначкі, прыляціцце", А. Дзеружынскі "Пралеска"
Па якіх прыметах мы даведваемся аб набліжэнні вясны?
Падбяры 20 вясенніх слоў.

3-7 красавіка
Вясновыя змены ў прыродзе А. Багамолава "Вясна спазнялася", "Дапамажыце Антосю"




20-24 сакавіка
І. Вярыга "Сустрэча"
Пазакласнае чытанне "Прырода і жывёльны свет у творах беларускіх пісьменнікаў"
Абагульненне па тэме



13-17 сакавіка
Хлеб усяму галава. А. Дзеружынскі "Хлебная скрынка", А. Жук "Хто вінаваты?"

Адкажыце на пытанні: чым з'яўляўся хлеб для людзей у пасляваенныя гады?

Як наогул трэба адносіцца да хлеба?

6-10 сакавіка
Сумленнасць у адносінах да родных і да сябе.
Я. Бяганская "Пра казачных чалавечкаў"
Э. Агняцвет "Параска і падказка"


27 лютага- 3 сакавіка
Любоў да маці В Сухамлінскі "Сівая валасінка", П. Прануза "Маміны рукі"
Праверка сфарміраванасці чытацкіх уменняў



20-24 лютага
Чуллівыя адносіны да людзей і жывёл
В. Вітка "Чатыры пажаданні", Э. Васілевіч "Хлопчык і Кацянё"
Лексіка да ўрока:
крыга- льдина
рызыкаваў- рисковал
чуллівы- уважлівы да людзей, сардэчны

13-17 лютага
Розныя дзеці жывуцць на планеце
А. Вольскі "Дзеці"
А. Пальчэўскі "Добрае слова"

Якія добрыя словы вы ведаеце? Ці часта вы іх гаворыце? Каму? У якіх выпадках?





6-10 лютага
Птушкі зімой. В. Зуёнак "Загарэліся сумёты", А. Пысін "Пісьмо птушак", абагульненне па тэме


30 студзеня- 3 лютага
Звяры зімой. А. Асіпенка "Прыгожая лісіца"



23-27 студзеня
Зімовыя святы і забавы. Н. Гілевіч "Снежны дзед", К. Крапіва "З Новым годам"



16-20 студзеня
Надыход зімы. Я. Колас "Зіма", М. Шаванда "Крынічка"

09- 13 студзеня
Любоў да роднай прыроды. В Жуковіч "Слухай родную прыроду". Абагульненне па тэме




19-23 снежня
Прырода Беларусі
"Белавежа", У. Дубоўка "Шануйце ўсё жывое"


12-16 снежня
Мой родны край, мая старонка
Д. Бічэль-Загнетава "Белая Русь", "Мая Беларусь (па Ул. Караткевічу)"


5-9 снежня
Мой родны край, мая старонка. А. Вольскі "Беларусь- мая Радзіма", В. Вітка "Твой род, твая Радзіма"




28 лістапада- 2 снежня
Пазакласнае чытанне. Казкі беларускіх пісьменнікаў


21-25 лістапада
Прыметы восені. М. Даніленка "Ключы бабулі Зімы". Абагульненне па тэме.





14-18 лістапада
Прыкметы восені. В. Жуковіч "Скорагаворкі", "Развітальная песня", "Каралькі- спадарожнікі"

Падумай, якія найбольш яркія прыметы восені ты ведаеш?
Як называлі асенія месяцы раней?
Запішы адказы і аддай сваю работу настаўніку, каб атрымаць добрую адзнаку.


8-11 лістапада

Прыкметы восені. С Шушкевіч "Гусанькі", Я. Колас "Ясныя дні восені", С. Новік-Пяюн "Восень"






24-28 кастрычніка

Пазакласнае чытанне. Байкі

Чытайце тут, або шукайце ў бібліятэцы



17-21 кастрычніка

Беларскія народныя казкі. "Бацькоўскія парады". Абагульненне па тэме.







10-14 кастрычніка



Беларускія народныя казкі. "Самае добрае"
Разгадай крыжаванку, даведайся галоўнае слова да ўрока




3-7 кастрычніка


Легенды. "Адкуль узнік горад Мінск", "Адкуль узнікла назва Гомель"

Мінск. Паглядзіце на карту Беларусі. У самым цэнтры яе вы знойдзеце Мінск. А як ён узнік? Што тут было раней, у старажытныя часы? Упершыню Мінск упамінаецца ў летапісе пад 1067 годам у сувязі з бітвай на рацэ Нямізе.
А адкуль жа ўзяла наша сталіца назву? Наконт гэтага ёсць розныя меркаванні.
Даўняе паданне гаворыць, што некалі на тым месцы, дзе пазней вырас горад, пасяліўся млынар. Да яго людзі вазілі збожжа, каб перамалоць яго на муку. Некаторыя сталі сяліцца паблізу. Так узнікла паселішча. А млынара звалі Менеск. Адсюль нібыта i назва пайшла. Спачатку — Менеск, потым Менск, а яшчэ пазней — Мінск.
Ёсць іншае меркаванне. Згодна з iм заезджыя купцы некалі быццам бы мянялі тут свае тавары на вырабы мясцовых майстроу. Таму пачатковая назва горада паходзщь ад слова «мена» — мяняць.
Мнотя сучасныя вучоныя мяркуюць, што назву сваю наша сталіца ўзяла ад наймення рэчкі Менкі. На яе берагах i пасяліліся нашы продкі. (Зараз рэчка амаль высахла.) Гэта рака была багатая на рыбу, якая звалася мень. Вось i атрымалася: Мень, Менка, Менеск, Менск i, нарэшце, Мінск.


Брама мінскага замка


Гомель. Паглядзім на карту на поўдзень ад Магілёва. I вось перад намі Гомель. Тут, на высокім беразе paкi Сож, знаходзілася некалі адно з самых старажытных паселішчаў радзімічаў, якое паступова разраслося i ператварылася ў горад.
Кажуць, з дауніх часоў насупраць горада ўтварылася на рацэ вялікая мель. I людзі, сплаўляючы па Сажы лес у Дняпро, голасна папярэджвалі адзін аднаго: «Го-го, мель!» Гэта быццам бы i дало назву гораду. У летапісах горад згадваецца ўпершыню пад 1142 годам i называецца крыху інакш: Гомін, Гомій. Больш падобна на тое, што назва гэта звязана з ручаём Гамяюк, які ўпадае тут у Сож. Аднак ці ручай запазычыў назву ў горада, ці наадварот — сказаць цяжка.


26-30 верасня


Беларускія народныя песні. Лірычныя песні. Жартоўныя песні


19-23 верасня
Беларускія народныя песні. Вясновыя песні. Летнія песні. Жніўныя песні.




12-16 верасня

Зімовыя песні. Калядкі. Масленічныя песні


1-9 верасня
Беларускія народныя песні
Восеньскія песні

Комментарии

Популярные сообщения